З 19 па 24 лютага ў Суботніцкай СШ прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

24.02.2024
Асабліва насычаным стаў Дзень роднай мовы. Старшакласнікі, члены БРСМ, настаўнікі і работнікі школы прынялі ўдзел ў напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта. У рамках акцыі "Гавары са мной па-беларуску" Васілёк і Васілінка падрыхтавалі цікавыя заданні для вучняў, а таксама салодкія пачастунк...

Асабліва насычаным стаў Дзень роднай мовы. Старшакласнікі, члены
БРСМ, настаўнікі і работнікі школы прынялі ўдзел ў напісанні Гродзенскага
абласнога дыктанта. У рамках акцыі "Гавары са мной па-беларуску" Васілёк
і Васілінка падрыхтавалі цікавыя заданні для вучняў, а таксама салодкія
пачастункі.
Багаты тыдзень быў на мерапрыемствы, якія раскрываюць творчыя
задаткі школьнікаў: конкурс сачыненняў-эсэ "Люблю цябе такой, якая ты
ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая", конкурс пісьмовых работ "Пра мір і
Радзіму на матчынай мове", конкурс ілюстрацый да твораў беларускіх
пісьменнікаў-юбіляраў "Ілюстрацыя да твора", паэтычны вернісаж "Магутнае
слова, ты, роднае слова".
Прызнацца ў любові сваёй роднай мове вучні змаглі ў рамках акцыі
"Мы любім беларускую мову".
Свае інтэлектуальныя здольнасці праявілі школьнікі падчас гульні-
падарожжа "Па краіне роднай мовы", інтэрактыўнай гульні "Знаўцы
беларускай мовы", віктарыны " Не маўчы па-беларуску", конкурсу эрудытаў
" Я ведаю".
Веды, цікаўнасць і добры настрой забяспечылі поспех праведзеных
мерапрыемстваў. Вынікі падведзены, узнагароды знайшлі сваіх пераможцаў.

поделиться в: