Інфармацыя аб дзейнасці музея“Спадчына”;
дзяржаўнай ўстановы адукацыі
“Суботніцкая сярэдняя школа”
Назва музея: “Спадчына”;
Назва ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Суботніцкая сярэдняя школа”;
Адрас музея: 231341 Гродзенская вобл.
Іўеўскі раён,
аг. Суботнікі
вул. Садовая,11;
Профіль (у адпаведнасці з Кодэксам): гісторыка-краязнаўчы;
Дата прысваення музею статусу «народны»; –
Кароткая характарыстыка музейных фондаў
Колькасць асноўнага і навукова-дапаможнага фонду складае - 114 экспанатаў.
Музейны фонд складаецца з наступных калекцый:
- прадметы побыту і этнаграфіі;
- дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;
- дакументы;
- фотадакументы;
- адзенне.
Калекцыя вышываных ручнікоў і ткацкіх вырабаў: абрусаў, посцілак - уражвае разнастайнасцю ўзораў і арнаментаў. Дэталі ткацкага станка, матавіла, пралка - маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Асобае месца адведзена калекцыі прылад сялянскай працы, побытавым рэчам.
Фонды музейнага пакоя актыўна выкарыстоўваюцца класнымі кіраўнікамі, арганізатарамі пазакласнай работы для правядзення мерапрыемстваў, экскурсій.
Работа музея арганізавана згодна з канцэпцыяй “Музей як рэсурс даследчай і праектнай працы ў школе”. Яркім прыкладам можа служыць работа даследчага характару “Вясельныя караваі вёскі Дабраўляны”, а таксама сабраны матэрыял для напісання даследчай працы “Дабраўлянская цэгла”.
Музей прапануе наведальнікам наступныя экскурсіі:
Аглядныя:
- “Знаёмства з музеем”
- “Сялянскі побыт”
- “Гісторыя прадметаў побыту СССР”
- “Запрашаем у Суботнікі!”
Тэматычныя:
- “Краіна Піянерыя”
- “Назад у мінулае”
Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі з'яўляюцца:
цымбалы (ручная работа); калаўрот; прас на вуглях; гусеніца ад танкеткі часоў ВАв.
Экспазіцыі музея
Экспазіцыя "Побыт сялян. Беларуская хатка"
Сабрала ў сябе прадметы побыту сялян беларусаў, вырабленыя з розных матэрыялаў сваімі рукамі: ткацтва, вышыўка, ганчарства, пляценне з каранёў і г.д.; прылады працы з дрэва, жалеза.
Экспазіцыя "Назад у мінулае"
Новая экспазіцыя "Назад у мінулае" зусім нядаўна з'явілася ў музеі. Яна складаецца з розных рэчаў, звязаных з перыядам СССР. Сярод выстаўленых прадметаў, сабраных з розных крыніц: радыёлы, тэлевізар, падліковая тэхніка, бытавыя прыборы і прыстасаванні, кнігі, часопісы, адзенне, мэбля…
Экспазіцыя "Гісторыя 24-ай Самара-Ульянаўскай жалезнай дывізіі"
У кабінеце гісторый ёсць экспазіцыя, прысвечаная героям ВАв.
Яна ўключае ў сябе папкі з перапіскай, фотаматэрыялы, якія прадстаўлены на стэндах:
1.Камандзіры дывізіі;
2.Ветэраны дывізіі;
3.Салдаты дывізіі.
Папкі-перадзвіжкі “Генацыд у гады Вялікай Айчыннай вайны”
На стэлажах выстаўлены ваенныя трафеі, сабраныя з месца баёў каля аг. Суботнікі: каскі, кацялок, пляшка, гільзы ад патронаў і снарадаў, і інш.
Мы в соцсетях & RSS